Выстаўка жывапісу Раісы Сіплевіч "Чароўны свет Навагрудчыны".
Аўтар работ – Сіплевіч Раіса Паўлаўна нарадзілася ў 1949 г. у вёсцы Пабрэззе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава. У 1976 годзе - Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра графікі). З 1987 года - член Беларускага саюза мастакоў.
Узнагароджана медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.
На творчасць мастачкі аказалі ўплыў беларускія народныя казкі, легенды, гісторыя і прырода роднага краю.