«Бацькоўскія вячоркі»


"Бацькоўскія вячоркі" ў музеі Багдановіча - цёплая, душэўная імпрэза для людзей любога ўзросту

Мы ведаем, як пераўтварыць пахмурны самотны дзень у сонечны і радасны. Ніякіх сакрэтаў:

  • збіраем прыемную кампанію;
  • запарваем гарбату з цудоўнымі смачняшкамі;
  • наладжваем майстар-клас па вырабе паштовак з фігурнымі вершамі (такіх вы яшчэ не бачылі);
  • а на дэсерт - спевы і "Максімавы чытанні" - паэтычныя тэматычныя спаборніцтвы.

Упэўнены - кожны атрымае свой кавалачак шчасця)

Запіс на імпрэзу па спасылцы ў форме (https://docs.google.com/forms/u/0/d/1npBs3b_rVuMQ14TRgi0qB96LXoaTdvATp5i...).

Кошт квітка - 10 рублёў.

26 кастрычніка а 16 гадзіне

З нецярпеннем чакаем вас па адрасе: вуліца М.Багдановіча, 7а

30