Выстава «„Шкляная вясёлка“: вырабы са шкла XI–XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (з археалагічнага збору НПГКМЗ)»


18 мая 2023 года ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае работу выстава «„Шкляная вясёлка“: вырабы са шкла XI–XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (з археалагічнага збору НПГКМЗ)».

На выставе будуць прадстаўлены шкляныя пацеркі, пярсцёнкі, візантыйскія і старажытнарускія бранзалеты ХІ-ХІІІ стагоддзяў, фрагменты шкляных сасудаў ХІ-ХІІІ стагоддзяў з Бліжняга Усходу, тарны і сталовы посуд XVI–XVIII стагоддзяў, аконнае шкло, адыходы шкляной вытворчасці XVI–XVIII стагоддзяў.

2966